222310, г. Молодечно, ул. Виленская, 6
Режим работы: 08:00-17:00

География

МАЛАДЗЕЧАНСКІ РАЁН

Раён утвораны 15 студзеня 1940 г. Размешчаны на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім і Смаргонскім раёнамі. 75% тэрыторыі раёна размешчана на мінскім узвышшы, рэльеф ўзгорысты.

У раёне працякаюць рэкі Уша, Вілія, Бярэзіна. Праз раён праходзіць частка Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У двух напрамках раён перасякаюць чыгункі: Мінск-Вільнюс (заходні кірунак) і Полацк-Ліда (паўднёвы кірунак), а таксама праходзяць аўтадарогі на Мінск, Вільнюс, Вілейку, Валожын.

У раёне створаны і ахоўваюцца: ландшафтны заказнік мясцовага значэння "Бортнікі", біялагічны заказнік мясцовага значэння "Сасна веймутава", гідралагічны заказнік мясцовага значэння "Рака Вязынка", помнік прыроды "Ліственіца ў Лебедзеўскім лясніцтве", прыроды мясцовага значэння "Крыніца Лешна", "Крыніца Багдановіча".

Последнее изменение 24.09.2018