На главную
Написать письмо
Карта сайта
RuEn

Адрес райисполкома:
222310, г. Молодечно,
 ул. Виленская, 6

Телефон: 8-(017-6)-77-16-63
факс: 77-15-71, 73-01-72

Для деловой переписки:
molrik@molodechno.minsk-region.by

Интерактивная карта района

Главная  »  НОВОСТИ  »  Новости района
17.03.2017
Бярозавік: у Амерыцы -- 20 долараў, а ў нас -- 20 капеек

Замежныя спажыўцы цэняць менавіта натуральны бярозавік з цукрам і лімоннай кіслатой. Два літры такога напітку ў Амерыцы каштуюць каля 40 долараў, у Японіі – звыш 50-ці...


"Маладзечанская газета"

Дзялянка, якую мы наведалі ў суправаджэнні намесніка дырэктара Маладзечанскага лясгаса Віталія Дземеша, знаходзіцца ў раёне вёскі Рашаткі. Дабрацца сюды не так проста. Некалькі кіламетраў па грунтоўцы ў лясным тунэлі — і вось мы бачым мноства поліэтыленавых мяшкоў, прымацаваных да ствалоў бяроз.

— Падсочваюцца толькі дрэвы дыяметрам большым за 20 сантыметраў, — гаворыць намеснік дырэктара лясгаса Віталій Дземеш. – Адна бяроза за сезон можа даць да 200 літраў соку. Для яго нарыхтоўкі выбіраюцца ўчасткі, якія на працягу 4-5 гадоў будуць высечаны. Увесь гэты час неабходна забяспечваць ураджайнасць дзялянкі, сачыць, каб дрэвы не хварэлі. 
Між тым лесаводы адвязваюць мяшкі, пераліваюць сок у пластыкавыя вёдры, потым накіроўваюцца да цыстэрны. Там лясны ўраджай прымае Алег Мажуль. Праз спецыяльнае сіта ён акуратна вылівае сок у ёмістасць. Ужо ў сярэдзіне дня бярозавік даставяць спажыўцам.

Як высветлілі вучоныя, бярозавы сок дробіць мачавыя камяні. Ён эфектыўны пры лячэнні язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, дапамагае пры галаўных болях, выкарыстоўваецца ў лячэнні цынгі, бранхіту, кашлю, а таксама пры рэўматызме, радыкуліце, падагры і артрыце. Напітак выводзіць з арганізма баластныя і шкодныя рэчывы, чысціць кроў, стымулюе абмен рэчываў.

Сярэдні ўзрост дрэў на дзялянцы – 70 гадоў. Усяго тут падсочана каля 500 бяроз. Поліэтыленавы мяшок напаўняецца каля трох дзён. Пасля заканчэння падсочкі ўсе ранкі на дрэвах апрацоўваюцца.

Сок можа нарыхтаваць любы жыхар горада і раёна. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва. Там чалавеку патлумачаць правілы збору ляснога ўраджаю і выдзеляць адно або некалькі дрэў на тым жа ўчастку, дзе збірае сок лясгас. За самавольную нарыхтоўку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Жыхары горада і раёна могуць купіць бярозавік на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў. Літр напітку каштуе 20 капеек.

Цікава ведаць

Перапрацоўкай бярозавіку ў нашай краіне займаюцца 23 буйныя прадпрыемствы. Сёлета па рэспубліцы плануецца нарыхтаваць звыш 15,5 тысячы тон карыснага напітку. Амаль 13,5 тысячы тон будзе рэалізавана на ўнутраным рынку. Экспартныя пастаўкі бярозавага соку айчынныя суб’екты гаспадарання наладзяць у Расію, Польшчу, Італію, Аўстралію, Кітай, ЗША, іншыя краіны.

У савецкі час у некаторых лясгасах сабраны за сезон з гектара бярозавік прыносіў даход утрая большы, чым дзелавая драўніна з той жа плошчы. Прычым каштаваў стакан соку ў былым СССР усяго 8 капеек.

Квас не адзіны напітак, які можна прыгатаваць з бярозавага соку. На тэрыторыі ВКЛ з яго рабілі самае сапраўднае віно. Яно спачатку брадзіла ў бочках без дабаўлення цукру. Цікава, што ў савецкі час былі спробы вырабляць з бярозавага соку шампанскае. У 1936 годзе пад Свярдлоўскам (цяпер Екацярынбург) нават адкрылі доследную вытворчасць бярозавых він.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Источник – mgazeta.by



Погода Молодечно
Информация сайта pogoda.by

© Молодечненский районный исполнительный комитет, 2011
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»