На главную
Написать письмо
Карта сайта
RuEn

Адрес райисполкома:
222310, г. Молодечно,
 ул. Виленская, 6

Телефон: 8-(017-6)-77-16-63
факс: 77-15-71, 73-01-72

Для деловой переписки:
molrik@molodechno.minsk-region.by

Интерактивная карта района

Главная  »  НОВОСТИ  »  Новости района
05.05.2017
Депутат Людмила Кананович приняла в Молодечно пятнадцать человек

Пятнаццаць чалавек прыйшлі на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людмілы Канановіч. Ён доўжыўся чатыры гадзіны замест адведзеных трох.
Людміла Мікалаеўна ўважліва выслухала кожнага. У сутнасць праблем грамадзян дапамагалі ўнікнуць і запрошаныя на прыём прадстаўнікі розных службаў і падраздзяленняў – райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, Дзяржаўтаінспекцыі, землеўпарадкавальнай і камунальных арганізацый, аўтапарка.
Большасць людзей, якія прыйшлі да дэпутата, хвалявала добраўпарадкаванне вуліц, дваровых тэрыторый, іх асвятленне. Напрыклад, з такімі праблемамі сутыкнуліся жыхары вуліц Святаянскай і Міру. Група пенсіянераў узняла пытанне арганізацыі аўтобуснага прыпынку на Гарадоцкай.

Шэраг грамадзян не задаволіла папяровая валакіта пры афармленні жылля і маёмасці. І яны таксама звярнуліся па дапамогу да дэпутата.

Катэгарычнымі былі жыхары некалькіх дамоў па Вялікім Гасцінцы, што ў раёне магазіна «Яшма»: яны выказалі незадаволенасць магчымым будаўніцтвам на гэтай тэрыторыі дзевяціпавярхоўкі. Па словах старажылаў, аналагічнае пытанне ўзнікала і ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Але ўзвядзенне так і не распачалося. Людзі лічаць, што новы дом і яго будаўніцтва выклічуць пэўныя нязручнасці. Гэта пытанне, безумоўна, дасканала вывучаецца. Разам з тым, у нашым горадзе даволі шмат людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні ўмоў пражывання. І вырашыць праблему можна за кошт ушчыльнення жыллёвага фонду. Усе звароты грамадзян узяты на кантроль дэпутата і адпаведных службаў.


… На гэтым візіт Людмілы Канановіч у родны горад не завяршыўся. Яна пабывала таксама ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое было адкрыта ў пачатку года ў Сасновым Бары. Яшчэ ў якасці намесніка старшыні райвыканкама Л. Канановіч у многім паспрыяла стварэнню гэтай службы. Цяпер яна пазнаёмілася з бытам пастаяльцаў, па-сямейнаму пагаварыла з імі. Жыхары вельмі ўзрадаваліся тортам — салодкім падарункам ад дэпутата. Таксама Людміла Мікалаеўна падарыла ў бібліятэчны фонд аддзялення кнігу «Беларусь. Краіна і людзі» (пра слаўных сыноў і дачок Бацькаўшчыны) і паабяцала, што неўзабаве яшчэ папоўніць яго.
Л. Канановіч наведала і гімназію №3 нашага горада. У свой час яна прайшла тут шлях даўжынёй у 13 гадоў ад настаўніцы матэматыкі да дырэктара. Ва ўстанове адбыўся адкрыты дыялог з педагогамі і навучэнцамі. Разам з дэпутатам яны абмеркавалі нядаўняе Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Увага была засяроджана на магчымых змяненнях у Кодэксе аб адукацыі. Педагогі і вучні выказвалі свае меркаванні наконт пачатку ўрокаў у дзевяць гадзін раніцы, аб занятасці ў шосты школьны дзень, змесце падручнікаў… Людміла Мікалаеўна расказала аб рабоце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сярод мноства пытанняў, якія актыўна задавалі вучні, былі і зусім недзіцячыя тэмы. Яны пацікавіліся парадкам вылучэння ў дэпутаты. Госця падрабязна расказала аб гэтым, спасылаючыся на заканадаўчую базу нашай краіны. Спыталіся гімназісты і аб тым, што падштурхнула Людмілу Мікалаеўну заняцца гэтай дзейнасцю. «Жаданне прынесці карысць роднаму гораду і яго жыхарам», — шчыра адказала дэпутат.

Источник: "Маладзечанская газета"



Погода Молодечно
Информация сайта pogoda.by

© Молодечненский районный исполнительный комитет, 2011
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»