На главную
Написать письмо
Карта сайта
RuEn

Адрес райисполкома:
222310, г. Молодечно,
 ул. Виленская, 6

Телефон: 8-(017-6)-77-16-63
факс: 77-15-71, 73-01-72

Для деловой переписки:
molrik@molodechno.minsk-region.by

Интерактивная карта района

Главная  »  НОВОСТИ  »  Новости района
09.01.2017
Пять вопросов о переписи населения

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. Яго рэпетыцыя – пробны перапіс — адбудзецца ў Маладзечанскім раёне ў кастрычніку 2017 года. Ён неабходны для таго, каб як след падрыхтавацца да важнай дзяржаўнай кампаніі, улічыць усе нюансы і навучыць людзей, якія будуць задзейнічаны ў яе правядзенні.

Нядаўна ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінскай вобласці адбылася прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная перапісу насельніцтва. На ёй былі агучаны і асноўныя паказчыкі дэмаграфічнай статыстыкі. Вёў сустрэчу начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці Уладзіслаў Мецеж. Ён адзначыў, што напярэдадні перапісу вялікая ўвага надаецца інфармаванню насельніцтва. Людзі павінны ведаць мэты гэтага мерапрыемства, адчуваць сваю адказнасць і даваць перапісчыкам праўдзівую інфармацыю. Думаем, і нашым чытачам карысна будзе даведацца пра розныя аспекты важнай дзяржаўнай кампаніі, якая, без перабольшвання, закране кожнага з нас.

1. Для чаго ён праводзіцца?

Як адзначыла начальнік аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Аксана Паляшчук, перапіс – галоўная крыніца інфармацыі аб колькасці насельніцтва, яго структуры (пол, узрост, сямейнае становішча), занятасці і г.д. Гэтыя даныя неабходныя для распрацоўкі дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, бягучых разлікаў і прагназавання колькасці і складу насельніцтва, вывучэння размяшчэння і выкарыстання працоўных рэсурсаў і правядзення навуковых даследаванняў.

У Беларусі, як і ва ўсім свеце, перапіс праводзіцца раз на дзесяць гадоў. Гэты тэрмін у нашай краіне строга захоўваецца: апошняя такая кампанія прайшла ў кастрычніку 2009 года.

2. Якія чакаюцца новаўвядзенні?

У правядзенні перапісу 2019 года прадугледжаны шэраг новаўвядзенняў. Па-першае, ён будзе праходзіць у больш эканомным рэжыме. У яго правядзенні задзейнічаюць у тры разы менш людзей, чым у папярэднім – каля 2,5 тысячы чалавек. На перыяд кампаніі яны будуць вызвалены ад сваёй асноўнай работы з захаваннем сярэдняга заробку. Аднак калі раней прадугледжваліся выплаты ў залежнасці ад аб’ёму і характару работы, то цяпер перапісчыкі будуць працаваць на бязвыплатнай аснове. Па выніках перапісу магчыма іх заахвочванне па месцы работы за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Яшчэ адно значнае новаўвядзенне: калі раней перапісныя лісты  запаўняліся ўручную, то цяпер кожны адказны работнік будзе забяспечаны планшэтам. У яго будуць уведзены звесткі пра ўчастак, персанальную інфармацыю пра жыхароў перапісчык будзе ўводзіць у камп’ютар. Такім чынам, гэта першы камп’ютарызаваны перапіс у краіне. Дарэчы, калі раней перапісчыкаў можна было пазнаць па нагрудных значках, то на гэты раз ім будуць выдавацца толькі пасведчанні.

Упершыню ў кампанію ўводзіцца сельскагаспадарчы перапіс, якога раней не было. Тым, хто мае прысядзібныя ўчасткі і гаспадарку, трэба будзе адказаць на пытанні, колькі сотак займае ўчастак, якая плошча засаджваецца, колькі налічваецца пладовых дрэў, кустоў, утрымліваецца хатняй жывёлы, курэй, сем’яў пчол і г.д. Гэтыя пытанні не павінны насцярожваць гаспадароў.

Акрамя таго, у параўнанні з папярэднім перапісам выключаны шэраг пытанняў. Напрыклад, не будзе ўдакладняцца час пабудовы дома, матэрыял, з якога зроблены сцены, наяўнасць камп’ютара, ці плануюцца ў сям’і дзеці, ці шукае рэспандэнт новую ці дадатковую работу. Выключана пытанне, ці валодае ён замежнай мовай, бо ў час апытання немагчыма ўстанавіць узровень ведаў.

3. Чакаць перапісчыка дома ці самому прыйсці на ўчастак?

Для правядзення перапісу будуць створаны стацыянарныя перапісныя ўчасткі. У кожнага жыхара ёсць выбар: самому прыйсці і паведаміць усю неабходную інфармацыю аб сабе і сваёй сям’і ці дачакацца перапісчыка на даму. Дарэчы, па жаданні рэспандэнта перапісныя лісты могуць запаўняцца на беларускай, рускай ці англійскай мове.

4. Ці можна давяраць перапісчыку?

Трэба разумець, што перапісчык — афіцыйная асоба, якой даверана вельмі адказная работа. Кожны з іх дае падпіску аб нераспаўсюджанні атрыманай персанальнай інфармацыі, у адваротным выпадку ён можа прыцягвацца да крымінальнай адказнасці. Пасля правядзення перапісу доступу да персанальнай інфармацыі ў перапісчыка не будзе.

Мясцовыя органы ўлады будуць займацца падборам часовага перапіснога персаналу. Як правіла, гэта работнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты, пенсіянеры, а таксама беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку ў органах па працоўнай занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.

5. Як будзе праходзіць пробны перапіс у Маладзечне?

Ён адбудзецца 2-13 кастрычніка 2017 года. Мяркуецца, што ў гэты час будзе перапісана.

15-20 працэнтаў ад усяго насельніцтва. На папярэднім было ахоплена 15 працэнтаў, што склала 21315 чалавек. Дзейнічалі два ўчасткі: у Маладзечне было ахоплена 11608 жыхароў, у Лебедзеўскім і Цюрлёўскім сельсаветах – 9707. На гэты раз таксама плануецца стварыць два ўчасткі, на якіх будуць працаваць 125 чалавек. Пра кожны этап пробнага перапісу насельніцтва мы будзем інфармаваць чытачоў. Разам з перапісчыкамі пабываем на ўчастках, раскажам, як праходзіць рэпетыцыя важнай дзяржаўнай кампаніі.

 

Источник Анжаліка Крупянькова «МГ»



Погода Молодечно
Информация сайта pogoda.by

© Молодечненский районный исполнительный комитет, 2011
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»