На главную
Написать письмо
Карта сайта
RuEn

Адрес райисполкома:
222310, г. Молодечно,
 ул. Виленская, 6

Телефон: 8-(017-6)-77-16-63
факс: 77-15-71, 73-01-72

Для деловой переписки:
molrik@molodechno.minsk-region.by

Интерактивная карта района

Главная  »  НОВОСТИ  »  Новости района
19.05.2017
Выпускной-2017 в Молодечно пройдет 9 июня

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Пасля іх заканчэння святочныя ўрачыстасці для дзевяцікласнікаў адбудуцца ў навучальных установах.

Дзявятага чэрвеня «закружыць» раённы выпускны баль для адзінаццацікласнікаў, які заўсёды прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан.

- Пройдзе ён у звычайным фармаце. Дзве калоны школьнікаў разам з бацькамі, педагогамі і кіраўніцтвам навучальных устаноў адначасова пачнуць свой шлях ад гімназіі №6 і музычнага каледжа імя Агінскага. Яны ускладуць кветкі ля стэлы ў парку імя Перамогі, -- заўважыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Жанна Карповіч.

– У Летнім амфітэатры ўрачыста ўзнагародзяць лепшых выпускнікоў – тых, якія закончылі гімназіі і школы з медалямі або праявілі сябе ў вывучэнні асобных дысцыплін, а таксама ў спорце і творчасці. Ушануюць бацькоў і педагогаў.
 Сёлета з 709 вучняў 11 класаў на атэстаты аб сярэдняй адукацыі асобага ўзору прэтэндуюць 53. Летась былі 54 залатыя медалісты і адзін сярэбраны.

Сёлета невялікі канцэрт выпускнікам дасць група «Тяни-толкай». Дзейства завяршыцца салютам. Атэстат аб базавай адукацыі атрымаюць 1376 вучняў. З іх 119 прэтэндуюць на пасведчанне асобага ўзору. Летась было 80 выдатнікаў.

Источник: "Маладзечанская газета"



Погода Молодечно
Информация сайта pogoda.by

© Молодечненский районный исполнительный комитет, 2011
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»